where@spn.by

Канцэрт гурта “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra”

Канцэрт гурта “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra”

12 снежня ў клубе “Бругге” адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року — “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra” — зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома “Стрэчанне”. Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, можна будзе пачуць і творы-прэм’еры.

Стрэчанне (ці Грамніцы) — падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты пераход ад холаду да цяпла, ад язычніцкай жорсткасці да светлай узнёсласці, ад казак да рэальнасці, ад мінулага да сучаснасці.

Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra — унікальны для Беларусі калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на “залаты век” рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як “менестрэль-рок”, альбо “фэнтэзі-рок”.

“Стрэчанне” — гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта вынік карпатлівай двухгадовай працы. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэтая музыка кранае любога, хто чуе яе.

12 снежня, клуб “Бругге” (Партызанскі праспект, 6а), 20.00

Інфалінія, замова квіткоў афлайн – +375296671506

Спасылкі на альбом:

https://vadanosava.bandcamp.com

ул. Шпилевского 57, ком 3. Витебская область Республика Беларусь 220067