27 ліпеня — дзень Ежы Гедройца і гадавіна Дэкларацыі аб суверэнітэце
27 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Ежы Гедройца — ураджэнца Мінска і аднаго з найбольш уплывовых мысляроў Усходняй Еўропы XX стагоддзя. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень у 1990 годзе была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Пасля Другой сусветнай вайны Гедройц заснаваў у Францыі Літаратурны інстытут і часопіс Kultura. Ён паслядоўна абараняў права Беларусі, Украіны і Літвы на самастойную дзяржаўнасць. Паводле яго канцэпцыі, Беларусь павінна была быць не буфернай тэрыторыяй паміж Польшчай і Расіяй, а незалежнай еўрапейскай краінай. Дэкларацыя, прынятая 27 ліпеня 1990 года, замацавала вяршэнства беларускіх…
Читать далее