У Мінску паказваюць шматвяковую гісторыю беларускага пісьменства
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі працуе выстава «Дзень беларускага пісьменства». Яна прысвечана гісторыі беларускага кніжнага слова, старабеларускай мове, летапісам і асобам, якія на працягу стагоддзяў фармавалі інтэлектуальную і культурную прастору Беларусі. Ад Еўфрасінні Полацкай да Францыска Скарыны У экспазіцыі прадстаўлены выданні і даследаванні, прысвечаныя Францыску Скарыну, Еўфрасінні Полацкай, Сымону Буднаму, Сімяону Полацкаму і іншым дзеячам, звязаным з развіццём адукацыі, кнігадрукавання і пісьмовай культуры на беларускіх землях. Асаблівае месца займае спадчына Францыска Скарыны — аднаго з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускага Адраджэння. Яго выдавецкая дзейнасць стала важнай часткай…
Читать далее