Тутэйшы Хаціка
Паміж дзвюма чыгуначнымі пераездамі — Шпілі — Сакольнікі, побач з дарогай стаіць дабротная сабачая хацінка. Сцены ўцеплены пенапластам і зацягнуты чорнай плёнкай, дах з андулінавых лістоў. А ўнутры падлога з чыстага духмянага сена. На тканым дыванку ляжыць сабака. Звычайны, нашай распаўсюджанай нявызначанай пароды: рудаваты, калматы, сярэдняга памеру. Яго добра ведаюць жыхары Сакольнікаў і кіроўцы, што ездзяць тым шляхам. І імя ў яго ёсць — «Мясцовы Хаціка». Мо гады чатыры таму, жнівеньскім ранішнім прыцемкам фары машын выхапілі з шэрані хударлявую сабачую постаць. Зазіраючы ў кожную машыну, чалавечы сябра, сядзеў на абочыне.…
Читать далее