Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Мікалай Мартынаў заклаў краевугольны камень у падмурак уласнай Галерэі сучаснага мастацтва. Ён стварыў мастацкую прастору «М-Цэнтр».

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Многа дзесяцігоддзяў існавала Віцебская мара пра сучасную выставачную залу ў цэнтры горада.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Верхатура піраміды і творы Сяргея Сотнікава

Неаднойчы гэты ідэю выказвала Таццяна Катовіч, гаварыў пра гэта і Андрэй Духоўнікаў, і Таццяна Старынская.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Прафесар Таццяна Катовіч

А зараз гэта стала неабходнасцю, бо існуючых выставачных пляцовак мала, каб змясціць творы нашых вядомых мастакоў, не кажучы, пра падтрымку таленавітай моладзі.

І адкрыты дзесяць гадоў таму  гандлёва-дзелавы цэнтр «Марка-Сіці» стаіць з вольнымі памяшканнямі ў верхнім ярусе.

І вось  у 2022 годзе усё сышлося. І думка мастакоў, адасланая ў касмічныя абшары, пачала матэрыялізавацца і жаданне Мартынава зрабіць «Марка-Сіці» яшчэ і культурным цэнтрам.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Выставачная зала Валянціны Ляховіч

К таму — гэта і чарговы прыгожы штрых буйнога прадпрымальніка ў абліччы роднага гораду.

У афіцыйны 1048 Дзень нараджэння Віцебска, вяршаліна «мартынаўскай піраміды» стала прыстанішчам для Віцебскага сучаснага мастацтва.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Васіль Васільеў І Алена Паплыка ў Зале Васілева

Уваход у будынак нумар 16 з вуліцы Гогаля, стане ўваходам у новую арт-прастору.

25 чэрвеня ў 19 гадзіне адкрылася першая выстава ў новым месцы.

Знакавая лічба «974» (Год стварэння Віцебска) — стала назвай выставы.

Ідэя правядзення выставы належыць Таццяне Катовіч і Уладзе Цвікі. Моладзёвы тэатр «Кола» у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі гандлёвага цэнтра і пры дапамозе маладога перспектыўнага мастака Мікіты Яфіменка, арганізавалі першую  выставу.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Галіна Васільева і перформанс «100-годдзе Унавіс»

На падрыхтоўку быў толькі тыдзень.Таму працавалі амаль з «калёс».

На запрашэнне да ўдзелу адгукнулася большасць вядомых віцебскіх мастакоў. Прывезлі тое, што ёсць вольнае ў майстэрні.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Твор Аляксандра Малея. Памяці Аляксандра Салаўева

Атрымалася выстава — прэзентацыя асабістай Віцебскай мастацкай школы мінулага стагоддзя.

Свае работы прадставілі: Валянціна Ляховіч, Аляксандр Малей, Васіль Васільеў, Генадзій Фалей, Сяргей Сотнікаў, Аляксей Краўчанка, Антаніна Фалей, Галіна Васільева, Таццяна Макляцова, Святлана Баранкоўская і Мікіта Ефіменка.

Канешне, да шкла, бетону і металу трэба дадаць асаблівы выставачны свет і зрабіць іншыя дапрацоўкі, каб прастора стала сучаснай выставачнай залай, але гэта ўжо справа тэхнікі, грошай і прафесійных дызайнераў.

Галоўнае тут ёсць — напрамак і жаданне

Існуе ж міф пра асаблівае энергетычнае атачэнне піраміды, як геаметрычнай формы, увогуле, і пра міфічнасць Егіпецкіх пірамід, канкрэтна.

У перспектыве, у вольных павільёнах змесцяцца ўласныя майстэрні мастакоў. Першай атрымала такі падарунк ад «Марка-Сіці» Валянціна Антонаўна Ляховіч

Спадзяюся, што «піраміда Мартынава» стане месцам, дзе па-новаму заззяе творчасць нашых мастакоў.

Выстава чакае гледачоў кожны дзень з 16.00 па 23.00 гадзін да 18 ліпеня. Уваход вольны.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

25 чэрвеня ў 17 гадзін адбудзецца ўрачыстае падвядзенне  вынікаў конкурса  «+4500», на лепшую дызайн-канцэпцыю, назву і архітэктурны абрыс арт-прасторы «М-Цэнтр».

Сакрэт — на урачыстасці чакаюць патомкаў Казіміра Малевіча.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Мікіта Яфіменка

Абяцаюць падарункі і мноства яскравых падзей.

А яшчэ, дах «Марка-Сіці» стане новай творчай пляцоўкай Фэста вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» пад час Славянскага базару.

Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска

Далягляд Віцебска праз твор Сотнікава

Цудоўнае віншаванне віцяблян з Народзінамі!

Источник

Похожие записи

Оставить комментарий