Свята паэзіі прайшло ў Віцебскай школе з нагоды Дня настаўніка
У сярэдняй школе № 12 імя Л.М.Філіпенкі 5 кастрычніка адбылася сустрэча з таленавітай віцебскай паэтэсай Вольгай Іванаўнай Русілкай у літаратурна-музычнай гасцёўне «Я ўдзячна ўсім, хто слухае мяне…». Гасцёўня прымеркавана да юбілею паэтэсы і Дня настаўніка. Для навучэнцаў 8-11 класаў гэта сустрэча стала сапраўднай падзеяй! Вучні чыталі па памяці лірычныя творы Вольгі Іванаўны, гучала музыка і песні на словы паэтэсы. Ва ўтульнай і добрай атмасферы сцен школы паэтка падзялілася сваімі натхняючымі на творчасць гісторыямі, прачула чытала вершы, шчыра адказвала на пытанні вучняў. Некалькім вучаніцам, адданым беларускаму слову, на памяць аб сустрэчы…
Читать далее