КУЛЬТУРА 

Віцебская «Ноч музеяў»

Віцебская «Ноч музеяў»

Міжнародная акцыя — «Дзень музеяў», а пазней і «Ноч музеяў» нарадзіліся ў Францыі і вельмі хутка сталі ўсясветнымі.

Жаданне далучыцца да міжнароднага музейнага фэсту на Беларусь прыйшло ў 2005 годзе. Амаль праз дзесяць гадоў, бо ў нас гэта не вельмі запатрабавана.  У адрозненне ад Луўра, дзе квіток каштуе 17 Еўра, у нашу Нацыянальную галерэю можна схадзіць за 8 рублёў, а яшчэ ёсць розныя дзяржаўныя ільготы і іншае…

І  бяда ў тым, што людзі не ідуць у айчынныя музеі. Слабыя і нашыя экспазіцыі. Так склалася, што не знішчылі пераможцы, тое вывезлі, але ж і  культурнай звычкі цікавіцца роднай гісторыяй і культурай у нас няма.

Дзяржава дае строгія загады па палапшэнню і ўзмацненню, але ж ці яны «страшно далекі от народа», ці народ мае свае прыярытэты.

У гэтым годзе, які назвалі «Годам гістарычнай памяці» дэвізам «Ночы музеяў» сталі два словы —   «Сіла музееў». І мэта ёсць: «даследванне патэнцыяла музеяў ў выхаваніі і бла,бла,бла…»

З сілай ў нашай дзяржаве ўсё добра, авось з іншым. Мэта зразумелая: музей — не толькі  прыгожа і цікава, але ж — гэта памяць і карані народа.

Музейшчыкі кожны год намагаюцца зрабіць Дзень і Ноч музеяў незвычайнымі рэкламнымі акцыямі. Сур’ёзным музейныя супрацоўнікі з розным поспехам ладзяць  нейкія мерапрыемствы.

Што да Віцебску, то ў нас наконт фантазіі ўсе на вышэйшым узроўні. Штогод кожны  Віцебскі музей рыхтуе адмысловую праграму.

Віцебская «Ноч музеяў»

Традыцыйна Краязнаўчы і Мастацкі музей, ў дадатак  да змястоўных  экскурсій і наведвання выстаў, ладзяць рамантычную Ноч музеяў у Здраўнёва. Джазавы аркестр, барабаншчыкі і вогненнае шоу, там ужо звычныя.

А ў гэтым годзе навіна — дамовіліся пра цеплаход. Праплыць да Здраўнева па Дзвіне — незвычайна, бо далей Парка ў Мазурына «Северная сталіца» не ходзіць.

Халоднае надвор’е трохі спасавала свята, але за горадам і атмасфера інакшая. Зразумела, што такі «цымус» не можа быць бясплатны, але ж 15 рублёў за такі квест — лічы, што дарам.

Віцебская «Ноч музеяў»

Фота Максіма Міровіча

А ў Віцебску самым шумна — авангардысцкім і арыгінальным сталі мерапрыемствы Віцебскага Цэнтра Сучаснага Мастацтва.

Усе залы і на Белабародава, і на Фрунзе, і на Талстога, 7, 18 траўня працавалі з поўнай загружанасцю.

У гэты дзень  прафесар Таццяна Катовіч правяла аўтарскую экскурсію і лекцыю прысвечаную гісторыі ўзнікнення Віцебскага авангарда.. Яна так захапляльна і артыстычна  расказвае пра Шагала, Малевіча і Унваісаўцаў, што два паверхі навучальні былі практычна запоўнены слухачамі.

Віцебская «Ноч музеяў»

Фота Максіма Міровіча

А самае яскравае чакала наведвальнікаў ВЦСМ 21 траўня. Ноч музеяў перанеслі на суботні вечар.

Наведвальнікі «Арт-прасторы» на Талстога, 7 мелі магчымасць пазнаёміцца з мастакамі чые экспазіцыі працуюць ў залах.

Віцебская «Ноч музеяў»

Юрый Рэброў дэманструе працэс праяўкі

Пачаў мерапрыемсты  вядомы  фатограф  Юрый Рэброў, які разам з Уладзімірам Базанам ды Ігарам Лейкіным стварылі «Віцебскі кур’ер». З улікам росту папулярнасці рэтра фота, цікава было даведацца, што, нягледзячы на прастату лічбавага фота, якасці плёначнага здымка яно не дасягнула.

На свае вочы ўдзельнікі экскурсіі ўбачылі водна-шчэлевы затвор, які стварыў наш зямляк Жыгімонт Юркоўскі.

Віцебская «Ноч музеяў»

Юрый Рэброў паказвае затвор

У тэму фота на Талстога, 7 дзейнічае  пастаянная зала фатографа Ігара Гусакова. Пад вядомыя музычная шэдэўры гарманічна выглядае экспазіцыя, прысвечаная фестывалю сучаснай Харэаграфіі. Тым хто шмат гадоў наведваў фестываль сучаснага танца прыемна ўспомніць пра , мабыць, былы форум пластыкі і майстэрства руху ў Віцебску.

Віцебская «Ноч музеяў»

Зала Сяргея Сотнікава

Пра фатаграфію гаварыў і Сяргей Сотнікаў. Скульптар мае залу са сваімі скульптурамі ў Арт прасторы. Сотнікаў прадэманстраваў сваю працу . Ён рабіў васковую мадэль Фатографа . А на сцяне залы змешчана памятная дошка ў гонар Жыгімонта Юркоўскага, якая ўсталявана ў касцёле Святой Барбары. Мастак мае надзею, што ў хуткім часе ў нашым горадзе з’явіцца помнік знакамітаму фатографу-вынаходніку  XIX стагоддзя з Віцебску.

Віцебская «Ноч музеяў»

Выставы Алены Паплыкі і Васіля Васільева пазнаёмілі наведвальнікаў з абстрактным мастацтвам.

У майстэрні Ганны Карасёвай  можна было пазнаёміцца з тэхнікай стварэння калажа.

Светлым адкрыццём для мяне стала мастак па тэкстылю з Браслава — Наталля Парахневіч.

Віцебская «Ноч музеяў»

Наталля Парахневіч ў народным строі. Фота з соцсетак .

Спалучэнне традыцыйнага народнага майстэрства з мастацкай адукацыяй, вытанчаным гутсам і залатымі рукамі творцы стварае асаблівы замілавальны настрой. Тут няма псеўданароднасці і грубасці новадзела «а-ля бабуліны кросны». Гэта ўласны стыль з нацыянальнымі каранямі.

Віцебская «Ноч музеяў»

У цэнтры фота кампазіцыя Наталлі Парахневіч «Вясна прыйдзе» і прыхільніцы творчасці мастака.

Льняныя рушнікі ,паясы, бацік, арыгінальныя вырабы з бавоўны і поўсці — тонкая мастацкая праца.

Віцебская «Ноч музеяў»

Діпціх — «Чырвонае і блакітнае» Вязанне кручком .2017 год.

Лагічным працягам стала мастацкая экалагічнасць і асабісты стыль Валянціны Антонаўны Ляховіч. Яе «трэшавыя» скульптуры і арыгінальныя работы не падобны ні на што. Яна расказала, што шмат гадоў працуе ў сваім стылі. Ён вельмі папулярны ў Еўропе ,але недаацэнены ў нас.

Віцебская «Ноч музеяў»

Валянціна Антонаўна Ляховіч і захопленая яе творчасцю моладзь.

Экскурсія Духоўнікава скончылася ў арт-пакоі арыгінальнага Кірыла Дзёмчава. Мастак дэманстраваў свой поглад на мастацтва. Біў палатны, таптаў  ботамі — гэта таксама спосаб прыцягнення ўвагі да гуманітарных праблем сучаснага часу.  Мастак-акцыяніст мінулым годам зладзіў акцыю — 135 гадзін ён ляжаў прывязаны да ложка, каб людзі звярнулі ўвагу на жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Віцебская «Ноч музеяў»

Кірыл Дзёмчаў малюе чарговы твор,які потым растопча сваім ботам..

Дзёмчаў называе свой стыль у мастацтве — «нівідівізм». Белыя вершы, якія ён чытаў пад музыку з парушаным бітам стварылі андэграўнднае асяродзе . Атрымалася нейкая сумесь авангарда, хіпстэрства і жорсткага клубняка. Дзейства прыйшлося даспадобы моладзі ў скураным адзенні з жалеззем іх твары былі ўпрыгожаны  татуажам і пірсінгам, а валасы пафарбаваны ў кіслотныя колеры.

А на першым паверсе на старым размалёваным піяніна студэнтка каледжа імя Салерцінскага віртуозна выконвала вядомыя класічныя шэдэўры.

Самым добразычлівым і вясёлым на свяце музеяў быў знакаміты клоўн — заслужаны артыст РФ, Мікалай Чалнакоў. Нягледзячы на сырое і халоднае надвор’е гэты добры чараўнік у чырвоным балахоне быў непаўторным.

Столькі смеху і добрых жартаў у двары Арт-праторы  на Талстога, 7 даўно не гучала.

Віцебская «Ноч музеяў»

Мікалай Чалнакоў у майстэрні Сотнікава.Фота Вольгі Завядзеевай

Уражанняў за адзін вечар было хоць адбаўляй. Шкада, што я не паспела на ўсе мерапрыемствы. Ды і блатаніна за часам правядзення мерапрыемстваў перашкаджала.

У мастацкай акцыі удзельнічалі Дзмітрый Зубаў, Наталля Труш, Алена Махнач, Алена Івашчанка  і іншыя.

А выставы ўдзельнікаў святочнага марафону працуюць ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва. Калі нечага не ўбачылі і не зразумелі, то прыходзьце калі ласка.

Залы на Белабародава, 5, Фрунзе, 11 і Талстога, 7, а таксама Музей на Шагала, 5 чакаюць Вас!

Источник

Похожие записи

Оставить комментарий