«Жыў-быў заяц» у Віцебску, а потым на «Перекрёсток» Навасібірска паляцеў
«Была ў зайца хатка лубяная, а ў лісы ледзяная»… Ведаеце? Асабіста мне было і лісу шкада. Канешне нельга ў чужую хатку хітрыкамі прабірацца і гаспадара праганяць. Але ж хай бы і заяц і ліса ў адной хатцы жылі. У міры і шчасці. Народная казка. Я заўжды лічыла, што беларуская. Мікалай Шувалаў стварыў рускую версію для лялечнага тэатра, Пётр Ламан пераклаў на нашу мову, а Віктар Клімчук паставіў віцебскую інтэрактыўную казку «Жыў-быў заяц». Акцёры, занятыя ў спектаклі — Вольга Лазебная, Яўген Гусеў і Валерый Зімніцкі. Сцэнаграфія — Алеся Сідарава, лялькі і касцюмы…
Читать далее