VOKA ўпершыню пакажа ў прамым эфіры оперу «Севільскі цырульнік» Вялікага тэатра Беларусі
13 снежня відэасэрвіс VOKA правядзе прамую трансляцыю оперы «Севільскі цырульнік» з Вялікага тэатра Беларусі. Усе жадаючыя змогуць бясплатна паглядзець яе ў анлайн-фармаце з любой кропкі свету. Пачатак – а 19-й гадзіне паводле мінскага часу. Паказ вядомай оперы Джаакіна Расіні ў пастаноўцы італьянскага рэжысёра Альда Тарабелы адбудзецца ў рамках Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. На беларускую сцэну гісторыя легендарнага цырульніка Фігаро вярнулася ў канцы мінулага сезона. У ёй, як і было прыдумана аўтарам больш за дзвесце гадоў таму, маладыя людзі кахаюць адзін аднаго і насуперак волі апекуноў хочуць ажаніцца, а мудрагелісты…
Читать далее