«Луч» выпусціў лiмiтаваную серыю гадзіннікаў ў рамках калекцыі «Мова»
Вядомая калекцыя брэнда «Луч», прысвечаная непаўторнасці беларускай мовы, атрымала працяг: выпушчана лімітаваная серыя аднастрэлачных гадзіннікаў «Жы-шы». Такім чынам, новая серыя падтрымлівае і развівае галоўную ідэю калекцыі 2019 года, якая была прысвечана гукам «[дз’]» і «[дж]». Абедзьве мадэлі гадзіннікаў серыі, арыентаваныя на ўніверсальны стыль «унісэкс», вытрыманы ў той жа стылістыцы, якая была характэрная для папярэдняй лінейкі калекцыі. Навінкі гэтага года брэнд прадставіў пад сімвалічным хэштэгам #часдлямовы — прэзентацыя мадэляў прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Цікавай асаблівасцю дызайну новай лімітаванай серыі сталі нанесеныя на цыферблат спіралі са…
Читать далее