Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі
Слова «скульптура» у перакладзе з латыні значыць — высякаць. На гэтай мове даўно не размаўляюць, але яна стала асновай некалькіх сучасных.
А на асновы еўрапейскай цывілізацыі вялікі ўплыў аказала грэчаская філасофія. Грэкі знайшлі ў чалавечым целе божую іскру. Чалавек перастаў быць нікчэмнасцю.
«Душа чалавека — не затухае. Яна складзена з агню. Удзел мудрага — быць вечна напоўненым агнём пошуку ісціны»,— пісаў за паўвека да нашай эры Геракліт з Эфеса.
Платон, Сакрат, Арыстоцель і іх вучні заклалі падмурак сучасных культурных і гуманітарных і духоўных каштоўнасцей.
Англійскі матэматык, логік і філосаф Алфрэд Норт Уайтхед ў мінулым стагоддзі напісаў:
«Найбольш праўдападобная характарыстыка еўрапейскай філасофскай традыцыі ў тым, што яна прадстаўляе з сябе серыю заўваг да Платона».
Выстава у гонар свайго пяцідзесяцігоддзя ў Полацку і Віцебску
Бываюць ілюстрацыі кніжныя, а Аляксандр Шаппо да свайго юбілея зрабіў скульптурна-графічную.
14 літаграфій і 8 бронзавых скульптур — гэта дасканалае вывучэнне грэчаскіх міфаў, «Іліады» і вялікага пласта асабістых філасофскіх разважанняў і адукацыі.
Я яшчэ, выстава — прысвячэнне бацькам, якія выхавалі і паставілі мастака на творчы шлях.
Аляксандр выхадзец з мастацкай дынастыі Шаппо. Ён — адзін з трох сыноў Уладзіміра Шаппо — мастака, для, якога сям’я, творчая незалежнасць і духоўныя цэннасці — галоўныя жыццёвыя арыентыры.
Скульптура «Герой»
Бацькі Аляксандра сустрэліся і закахаліся ў час вучобы на Мастацкім факультэце Педагагічнага інстытута. Яшчэ і не нарадзіўшыся, будучы мастак адчуваў водар фарбы і разбавіцеляў.
Маладая сям’я пераехала ў Наваполацак. І хлопчык пайшоў ў Дзіцячую мастацкую школу .Далей была вучоба ў Школе музыкі і мастацтва імя Ахрэмчыка, а потым Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтва.
Зараз Аляксандр Шаппо — гэта вядомы Мінскі скульптар. А Віцебск, Наваполацк і Полацк — гарады дзяцінства.
Па словах мастака, Віцебск аказаў вялікі ўплыў на яго творчае стаўленне. Асаблівы стыль і накірунак на будучыню і мастацкае развіцце стварыў Юдэль Пэн. Ён першы заўважый талент малечы Мойшы Шагала. Менавіта Пэн заклаў вытокі віцебскай мастацкай школы.
З вялікай павагай Шаппо адазваўся пра віцебскіх скульптараў Аляксандра Гвоздзікава і Аляксандра Слепава. Яны прыйшлі павіншаваць свайго калегу і адзначылі яго таленавітасць.
Маайстэрства аўтара таксама адзначана Нацыянальнымі і Міжнароднымі конкурсамі графікі і скульптуры.
Самым знакавым скульптар лічыць Міжнароднае трыенале друкаванай графікі ў Кочы (Японія) у 2008 годзе, дзе ён стаў пераможцам.
Музеі, галерэі і асабістыя калекцыі маюць работы Шаппо. А яшчэ яго манументальныя работы ўпрыгожваюць вуліцы гарадоў Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі.
Архітып і постмадэрнісцкі свет следу
Скульптура «Пан»
Сучасны скульптура Шаппо — гэта спалучэнне гратэску, рэалізму, гумару, палкасці і назірання.
Прафесар Таццяна Катовіч характарызавала стыль выканання скульптуры і літаграфіі як нешта «інтэлектуальна цудоўнае»:
«Я ў захапленні ад стылю скульптурнага адлюстравання міфічных герояў Іліяды. Архітыпы Антыгоны, Ахіла, Ісмены, Ксандры, Героя — гэта вобразы напоўненыя трагізмам і пачуццямі.
Сама па сабе грэчаская міфалогія вельмі жорсткая. Нават Арыстафан — бацька грэчаскай камедыі — гэта драматычны персанаж. Ён нясе на сабе сваіх птушак, якіх выгадаваў, а яны сваімі жалезнымі дзюбамі дзяўбуць яго.
Бронза — такая жывая і цёплая і на ёй, як быццам засталіся адбіткі пальцаў майстра. Васкавая мадэль, якая знікла пры адліўцы, як быццам захавалася ў бронзе, якая, па адчуванню, як пластылін.
Вядомы скульптар Джакамеці стварыў знакамітага «Чалавека, які крочыць», а тут, я бачу чалавека, які знікае.
З вялікім прафесіяналізмам выкананы літаграфічныя адбіткі. Асабліва мяне ўразіў трагізм, арыгінальнасць і страсць Касандры .Так перадаць гора жанчыны, якую адкінуты Апалон пакараў прадбачаннем, можна толькі з вялікай любоўю.
Мастак не проста адлюстроўвае — ён размаўляе са сваімі экспанатамі.
Стыль выставы — постмадэрнізм, а не авангард мінулага стагоддзя. Гэта свет следа ў графіцы і скульптуры.
Я мару, каб падобных арыгінальных твораў на Віцебскіх вуліцах было болей. Бо сёння плакаць хочацца гледзячы на тапіярных паўлінаў Кіркоравых, конікаў, тыграў і іншы агратрэш».
Як ствараліся літаграфічныя і скульптурныя «Маладыя Богі»
Мастак падрабязна расказаў гледачам пра тэхналогію стварэння вобразаў.
Цікава было даведацца пра цяжкасці і асаблівасць каменнага адбітка:
«Графічная выява наносіцца на камень і друкуецца некалькі папяровых адбіткаў. Каді літаграфія шматкаляровая, то малюнак наносіцца на паверхню некалькі разоў і рысы канчаткова адбітка павінны дакладна супадаць».
Такая праца, акрамя спецыяльнага абсталявання, патрабуе дапамогу.
20 гадоў Аляксандр Шаппо працаваў з выдатным майстрам друку, які дасканала валодаў усімі магчымымі прыёмамі — Дзмітрыем Васільевічам Малатковым.
Ён шырока вядомы сярод скульптараў. Не на адной выставе мегазнакамітыя майстры адзначалі ўзровень працы Малаткова.
Аляксандр Шаппо расказаў і пра свой шлях да захаплення графікай на камні:
«Я вельмі люблю графіку. Гэта адзін з галоўных этапаў адукацыі мастака. Аловак, вугаль, туш, чарніла — гэта шчырае адлюстраванне і першы этап стварэння любой работы.
У адрозненні ад скульптуры, дзе магчымы дапрацоўкі і змены, графічны адбітак — канчатковы варыянт. Таму малюнак і тэхналогію друку распрацоўваюць з ювелірнай дакладнасцю і толькі першыя адбіткі маюць мастацкую каштоўнасць.
На кожнай літаграфіі абавязкова ўказваецца нумар адбітка і аўтарства мастака і друкара.
А яшчэ мяне вельмі вабіць стыль НЮ. Вядома, што непараўнальнымі майстрамі адлюстравання аголенай натуры былі дрэўныя грэкі. Чалавечае цела – гэта вельмі прыгожа. Я вывучаў анатомію і трэніраваў сваё майстэрстваб ка, знайсці ўласную трактоўку.
Было шкада, што пасля акадэміі ў мяне не будзе столькі часу для працы з аголенай натурай. Я думаў, як захаваць і ўдасканаліць гэты стыль.
Адказ прагучаў з вуснаў маёй сяброўкі — Таццяны Кавалёвай.
Яна спыталася: «А чаму б табе не маляваць на камяні?» Так і адбылося маё знаёмства з майстрам друку Малатковым. Мае непасрэдныя зносіны з чалавечай постаццю працягнуліся.
Я лічу, што аснова кожнай творчасці — гэта чалавек — яго знешні абрыс і агромністы скрутак супярэчлівых пачуццяў. Часта мы не тое, што звонку. Я імкнуся ў сваёй працы перадаць шматгранную чалавечую натуру»
А прыйсці ў Мастацкі музей і у Грэчаскі зал, каб ацаніць маштабную працу Аляксандра Шаппо, можна да 22 траўня.