Канцэрт гурта “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra”
12 снежня ў клубе “Бругге” адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року — “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra” — зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома “Стрэчанне”. Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, можна будзе пачуць і творы-прэм’еры. Стрэчанне (ці Грамніцы) — падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты…
Читать далее