Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску
У наступным годзе класіку беларускай прозы споўніцца 100 гадоў. І Музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў шэраг мерапрыемстваў у гонар празаіка: лекцыі, канферэнцыі, чытанні і выставы пройдуць па ўсёй Беларусі. Самай арыгінальнай падзеяй стала выстава малюнкаў “Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі” Для большасці аматараў творчасці Народнага пісьменніка яна стала прыемным адкрыццём. А між тым, шлях майстра ў творчасць пачынаўся зусім не з літаратурнай нівы. Васіль Уладзіміравіч з дзяцінства замалёўваў пачуцці і вобразы. І толькі стаўшы дарослым адлюстраваў візуальныя вобразы ў словы. Быкаў быццам апісаў з натуры чалавечы абрыс. Надзяліў яго пакутамі…
Читать далее